Мы не выбіраем час, у які нам жыць, але мы выбіраем шлях, які мы мусім прайсці.
Віктар Бабарыка
FAQ
Вступить в партию
Дарагія сябры!

Я ніколі не належыў ні да якой партыі і не думаў, што такая форма аб'яднання людзей мае права на існаванне ў XXI стагоддзі.

Але беларусы паказваюць, што я не меў рацыі.

Нам патрэбная партыя. Але партыя не як самамэта, а як найболей эфектыўны інструмент дасягнення нашай перамогі. Партыя нашай будучыні, заснаванай на праўдзе, дабры і свабодзе. Яна мае забяспечыць развязанне наступных задачаў:

  • паказаць большасць людзей, якія стаміліся жыць у атмасферы хлусні, нянавісці і страху;
  • аб'яднаць і скаардынаваць дзеянні разрозненых самастойных ініцыятываў адной мэтай;
  • забяспечыць пераход сталых груп і аб'яднанняў у якасна адрозную згуртаваную сілу.

Я веру, што мы зможам гэта зрабіць, і мая вера засноўваецца на тых дасягненнях, якія былі прадэманстраваныя за апошні год.

Мы памятаем, як менш чым за тыдзень была сабраная адна з найбуйнейшых ініцыятыўных груп у колькасці прыблізна 10 000 чалавек. Гэтыя неверагодна крэатыўныя і ініцыятыўныя людзі забяспечылі фантастычныя вынікі па прыцягненні людзей у змаганне за лепшую будучую Беларусь.

Вы былі тымі, хто стаў цэнтрам прыцягнення для многіх сотняў тысяч людзей, што ўдыхнулі на поўныя грудзі паветра свабоды. Дзякуй вам за гэта! Гэтая ініцыятыва не згубілася марна. Вы былі першыя і не спыніліся, павялі за сабой іншых.

У жніўні мінулага года беларускі народ напісаў адну з самых славутых старонак у змаганні за нашу нацыю. Нягледзячы на цынічны падман улады, застрашванне і гвалт у дачыненні да мірных і няўзброеных людзей, мы не спыніліся і працягнулі змаганне за свабоду і незалежнасць не толькі Беларусі, але і кожнага чалавека. Мы зрабілі тое, чаго не атрымалася зрабіць папярэднім пакаленням: праблемы і лёс Беларусі і беларусаў сталі цэнтрам увагі і суперажывання ўсяго цывілізаванага свету. Нам ёсць чым ганарыцца, мы можам з гонарам несці імя «беларус».

Але нам нельга спыняцца на паўдарозе. Мы павінны менавіта цяпер аб'яднаць свае намаганні і прадэманстраваць адзінства мэты і волі. Не зрабіць гэтага – значыць ізноў пусціць у нашыя душы раба, якога мы выгналі летась і якога нас прымушалі карміць апошнія 26 гадоў.

Мы абавязаныя зрабіць партыю «Разам». Павінны дапамагчы адзін аднаму паверыць у сябе, у суседа, у сваю краіну. Нельга пакідаць ракавую пухліну страху і бездапаможнасці нашым дзецям і ўнукам.

Так, гэта няпроста. Жахі, якія мы бачым на вуліцах, сеюць зерне сумневаў і непэўнасці. Аднак нельга забываць, што менавіта неабгрунтаваная жорсткасць з боку ўлады сведчыць пра яе страх і бяссілле перад уласным народам.

Наш абавязак – вызваліцца ад ілюзіі сілы рэжыму, рэальна ацаніць ягоныя слабасці ва ўсіх сферах нашага жыцця і нагадаць сабе пра ўласныя вартасці і сілу.

Поспех залежыць толькі ад нас. Калі мы будзем дзейнічаць згуртавана, стала і паслядоўна, спакойна і адэкватна, то немінучасць перамогі – відавочная.

Нельга ўтрымліваць уладу насуперак волі народа!

Уступіўшы ў партыю, мы будзем штодзень дэманстраваць перавагі быцця разам у дасягненні агульнай мэты. Перавагі, якіх пазбаўленыя ў межах індывідуальнага змагання. І гэта важна не толькі для сучаснасці, але і для будучыні.


Будем «Вместе»!
Будзьма «Разам»!

Віктар Бабарыка
12.03.2021
Мінск, СІЗА КДБ



Зварот Віктара Бабарыкi
Кантакты
+375 (29) 142 06 15
@BabarikoTeamBot
Кантакты

© 2020-2021 Партыя «Разам»
Заява ў партыю
Імя і прозвішча
Па-руску ці беларуску
Электронная скрыня (e-mail)
Тэлефон для сувязі