Мы не выбіраем час, у які нам жыць, але мы выбіраем шлях, які мы мусім прайсці.
Віктар Бабарыка
Вступить в партию
Аргкамітэт
Мы выбралі шлях. Мы, прыхільнікі Віктара Бабарыкі і паплечнікі Марыі Калеснікавай, яднаемся ў партыю новага тыпу «Разам» і збіраем людзей, якія падзяляюць нашае бачанне будучыні Беларусі — свабоднай і багатай краіны, дзе рэалізуюцца таленты. Партыя новага тыпу «Разам» Віктара Бабарыкі — партыя неверагодных людзей, патрыётаў Беларусі.

За кароткі тэрмін аблічча Беларусі змянілася дзякуючы яе людзям. Беларусы пачалі паказваць грамадзянскі тэмперамент, паверылі ў сябе і адзін у аднаго, сталі ўзорам для ўсёй сусветнай супольнасці. Галоўны рэсурс Беларусі — гэта яе грамадзяне. Нам больш не трэба шукаць самавызначэнне — мы ведаем, хто мы, якія мы і што мы можам. Беларусы ўмеюць самаарганізоўвацца, браць адказнасць, дапамагаць, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый, належным чынам выкарыстоўваць свае веды і розум. Мы не баімся пераменаў, а імкнёмся развіваць сябе і свет навакол, бо ведаем, што гэтыя перамены — да лепшага.

Партыя «Разам» — гэта лагічны працяг саюзу беларусаў. Мы аб'ядноўваем прыхільнікаў нашых прынцыпаў і, што самае важнае, мы ведаем, як ператварыць гэтыя прынцыпы ў жыццё.
Мы ствараем партыю «Разам», каб
усё змяніць да лепшага

Мы ствараем партыю новага тыпу. Што гэта значыць? Партыя новага тыпу – гэта сучасная структура. Разам мы выкарыстаем веды і падыходы для эфектыўнага вядзення бізнесу, IT-індустрыі, развіцця паспяховых грамадзянскіх праектаў, творчасці. У партыі новага тыпу яшчэ менш іерархіі, але больш месца для супольных рашэнняў, дэмакратыі, лічбавізацыі. Мы хочам, каб больш беларусаў абмяркоўвалі лёсы краіны, а іх меркаванне ўлічвалася.

Калі ў нашай краіне праходзяць выбары — мы павінны браць у іх удзел, калі змяняюцца законы — яны павінны ўлічваць нашыя інтарэсы. Калі дзяржава не можа эфектыўна працаваць — мы пакажам як.

Мы будзем дамагацца прыняцця важных законаў і скасавання несправядлівых, мы будзем дамагацца выканання законаў уладай. Мы будзем дыскутаваць са службоўцамі, настойваць на скасаванні прывілеяў і вяртанні раўнапраўя ў дачыненні да грамадзянаў незалежна ад іх палітычных паглядаў. Мы будзем патрабаваць празрыстай працы судовых і праваахоўных органаў. Мы будзем выражаць сваю нязгоду ўсімі законнымі спосабамі.

Мы хочам разам распрацаваць праграму палітычнай і грамадскай трансфармацыі нашай краіны і рэалізаваць яе таксама разам. Мы хочам, каб у Беларусі з'явілася новая ўлада, якая будзе чуць народ і служыць яму. Мы хочам пабудаваць краіну, якой будзем ганарыцца.

Калі звузіць выяву Беларусі будучыні да трох патрэбных параметраў — гэта дабрабыт, павага і бяспека.

Беларусь, у якой мы ўсе будзем жыць, — гэта краіна, паспяховая сярод сяброў і партнёраў у свеце. Яна на роўных супрацоўнічае з вядучымі краінамі. Яна адкрытая свету, карыстаецца ягонымі дасягненнямі і дадае ў яго свае. У Беларусі жыве заможны народ, і таму яна — заможная краіна. У Беларусі будучыні выкарыстоўваюцца самыя апошнія тэхналагічныя дасягненні для паляпшэння жыцця людзей. Дзяржава ў гэтай краіне — памочнік, яе функцыя — спрыяць людзям і працаваць на людзей, а не наадварот. Свабода, павага, правы чалавека, бяспека, дабрабыт і клопат аб здароўі і жыцці кожнага грамадзяніна — найвышэйшыя каштоўнасці ў гэтай краіне.

Нашая агульная будучая Беларусь — дзяржава, дзе шануюць права і закон, дзе дакладна падзеленыя абавязкі і паўнамоцтвы розных органаў улады, суды незалежныя, а службоўцы падпарадкоўваюцца абраным прадстаўнікам народа, за якіх мы разам галасавалі на сумленных і празрыстых выбарах. Дзяржава працуе ў сістэме балансаў і процівагаў, якія не дазваляюць каму-кольвек прыўлашчыць краіну. А па тэлевізары, у сацсетках і газетах — кажуць праўду.
Мы пройдзем гэты шлях перамен да лепшага разам.

Як мы бачым Беларусь будучыні
Маніфест будучай партыі «Разам»
What will this
lead to?
What will this
lead to?
Аргкамітэт
Яўгенія Сугак
Галоўны рэдактар The Village, журналіст, сябра штаба Бабарыкі з чэрвеня 2020
Дзмітрый Падалінскі
Кіраўнік, бізнес-кансультант, сябра штаба Бабарыкі з кастрычніка 2020
Таццяна Хоміч
Бізнес-аналітык, сябра штаба Бабарыкі з мая 2020
Віктар Бабарыка
Самы папулярны палітык Беларусі, банкір
Марыя Калеснікава
Арт-менеджар, музыкант, Каардынатар штаба Бабарыкі з мая 2020
Максім Баграцоў
ІТ-прадпрымальнік, кіраўнік, сябра штаба Бабарыкі з верасня 2020
Антон Раднянкоў
Кансультант па камунікацыі і стратэгіі, сябра штаба Бабарыкі з мая 2020
Іван Краўцоў
Архітэктар, сябра штаба Бабарыкі з мая 2020
+ як мінімум 14 тысяч актыўных прыхільнікаў,
якія збіралі подпісы і былі валанцёрамі штаба падчас летняй кампаніі, а зараз падключаюцца да працы партыі
Глеб Герман
Прэс-сакратар штаба Бабарыкі з чэрвеня 2020
Таццяна Кавалёнак
Кансультантка па арганізацыйнаму развіццю, сябра штаба Бабарыкі са жніўня 2020
FAQ
Кантакты
Кантакты

© 2020-2023 Партыя «Разам»