Партыя ствараецца на базе каманды, якая зрабіла паспяховую летнюю выбарчую кампанію Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай. Нашая каманда — гэта Віктар Бабарыка і 8000 сяброў ініцыятыўнай групы леташняй кампаніі.
У Віктара Бабарыкі ёсць дваццацігадовы досвед высокаэфектыўнага менеджменту, які ён хоча выкарыстаць для кіравання краінай. Багатыя кампетэнцыі і досвед у розных сферах маецца і ва ўсёй каманды Бабарыкі. Гэта прадпрымальнікі, айцішнікі, архітэктары, медыя-менеджары, юрысты, музыканты, рэдактары, дызайнеры, рэкламісты і іншыя здольныя людзі, якія зрабілі самую паспяховую прэзідэнцкую кампанію ў гісторыі краіны.