Партыя ствараецца на базе каманды, якая зрабіла паспяховую летнюю выбарчую кампанію Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай. Нашая каманда — гэта Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка (яны ўжо сябры партыі «Разам», а пасля вызвалення пачнуць актыўна ўдзельнічаць у яе працы), прадстаўнікі штаба ў асобе Максіма Баграцова і яго каманды, штаб Віктара Бабарыкі ў Варшаве (каля 15 чалавек, сярод іх Іван Краўцоў, Антон Раднянкоў, Яўгенія Сугак, Таццяна Хоміч) і 8000 сяброў ініцыятыўнай групы леташняй кампаніі.
У Віктара Бабарыкі ёсць дваццацігадовы досвед высокаэфектыўнага менеджменту, які ён хоча выкарыстаць для кіравання краінай. Багатыя кампетэнцыі і досвед у розных сферах маецца і ва ўсёй каманды Бабарыкі. Гэта прадпрымальнікі, айцішнікі, архітэктары, медыя-менеджары, юрысты, музыканты, рэдактары, дызайнеры, рэкламісты і іншыя здольныя людзі, якія зрабілі самую паспяховую прэзідэнцкую кампанію ў гісторыі краіны.